Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі вяшчальны зьвяз пракамэнтаваў адмову Ўкраіны ад удзелу ў «Эўравізіі»


Украінская сьпявачка Maruv
Украінская сьпявачка Maruv

Арганізатар «Эўравізіі», Эўрапейскі вяшчальны зьвяз, пракамэнтаваў рашэньне аб адмове Ўкраіны ад удзелу ў песенным конкурсе, які прымае Тэль-Авіў.

«З сумам можам пацьвердзіць, што ўкраінская тэлерадыёкампанія „UA:Перший“ праінфармавала нас, што пасьля абмеркаваньняў яны прынялі цяжкае рашэньне выйсьці зь песеннага конкурсу „Эўравізія-2019“. Будуць працягвацца дыскусіі паміж зьвязам і „UA:Перший“ з гэтай нагоды, але мы спадзяёмся ўбачыць іх зноў у 2020 годзе», — гаворыцца ў паведамленьні.

Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія (НСТУ) і пераможца нацыянальнага адбору Maruv адмовіліся падпісваць кантракт аб удзеле ў «Эўравізіі». У адрас сьпявачкі гучала крытыка за тое, што раней яна езьдзіла выступаць у Расею і таксама заплянавала канцэрты там у будучыні.

Пасьля гэтага НСТУ пачала перамовы зь іншымі ўдзельнікамі адбору. Freedom Jazz і Kazka адмовіліся прадстаўляць Украіну на конкурсе.

28 лютага ў НСТУ заявілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў Міжнародным песенным конкурсе «Эўравізія-2019».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG