Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на галоўным вакзале Каіра: 25 загінулых, дзясяткі пацярпелых. ФОТА

абноўлена

Як найменей 25 чалавек загінулі і больш за 50 пацярпелі ў выніку моцнага пажару на вакзале Рамсес у Каіры — найбуйнейшай чыгуначнай станцыі Эгіпту, паведамляе BBC.

Паводле ратавальнікаў, пасажырскі цягнік загарэўся пасьля сутыкненьня з плятформай, відавочцы кажуць, што чулі гук выбуху.

Колькасьць загінулых можа павялічыцца, паведамляе Associated Press са спасылкай на лекараў.

Па дадзеных агенцтва, пажар пачаўся пасьля таго, як на хуткасным цягніку, які прыбываў на вакзал Рамсес, выбухнуў паліўны бак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG