Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падпалілі беларускі асфальтабэтонны завод


Ноччу 22 лютага на ўкраінскую спэцлінію 102 паступіла паведамленьне ад ахоўніка пра тое, што ў горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне невядомыя праніклі на тэрыторыю асфальтабэтоннага заводу, зьбілі ахоўнікаў і ўчынілі падпал.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнай управы нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Мікалаеўскай вобласьці.

Папярэдне вядома, што зламысьнікі нанесьлі цялесныя пашкоджаньні ахоўніку, а калі той страціў прытомнасьць, зьвязалі яго вяроўкай, пасьля чаго падпалілі шчытавую пульта кіраваньня і генэратар прадпрыемства запальнай сумесьсю.

Вызваліўшыся, зьбіты ахоўнік выклікаў паліцыю і ратавальнікаў. Пажар ліквідавалі супрацоўнікі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў.

Па факце здарэньня сьледчыя Навабускага аддзелу паліцыі распачалі крымінальную справу і праводзяць расьсьледаваньне абставінаў злачынства.

Завод належыць фірме «Будаўнічы трэст № 8» — беларускаму падрадчыку, які летась выйграў тэндэр і выконваў работы на ўчастку дарогі Н-11 у раёне Новага Бугу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG