Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прэм’ер-міністаркі Сэрбіі нарадзіла хлопчыка


Прэм’ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч (зьлева) і партнэрка Міліца Джурыч у Нацыянальным музэі ў Белградзе, 29 чэрвеня 2018 году
Прэм’ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч (зьлева) і партнэрка Міліца Джурыч у Нацыянальным музэі ў Белградзе, 29 чэрвеня 2018 году

У прэм’ер-міністаркі Сэрбіі Аны Брнабіч і яе партнэркі Міліцы Джурыч 20 лютага нарадзілася дзіця. Сэрбія, аднак, па-ранейшаму не прызнае аднаполыя шлюбы.

Роды прайшлі добра, з маці і дзіцём усё ў парадку, хлопчыка назавуць Ігар, гаворыцца ў паведамленьні кабінэту прэм’ер-міністаркі.

Ана Брнабіч была абраная на пасаду прэм’ер-міністаркі ў чэрвені 2017 году. Яна стала першай у гісторыі жанчынай на чале ўраду Сэрбіі, а таксама першай адкрытай прэм’ерам-лесьбіянкай на Бальканах.

На гэты момант гей-шлюбы не зьяўляюцца законнымі ў Сэрбіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG