Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Сэрбіі ўпершыню ўзначаліла жанчына, адкрытая лесьбіянка


Прэм'ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч
Прэм'ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч

Народная скупшчына — парлямэнт Сэрбіі зацьвердзіла Ану Брнабіч на пасадзе прэмʼер-міністаркі.

За прапанаваную прэзыдэнтам Аляксандрам Вучычам кандыдатуру прагаласавала 157 дэпутатаў, супраць — 55.

Як паведамляе New York Times, новую кіраўніцу ўраду дэпутаты віталі сьціплымі воплескамі. «Я заслужу вашыя воплескі, — сказала Ана Брнабіч. У мяне ёсьць вялікія мэты, я гляджу ў будучыню».

Газэта таксама цытуе словы, сказаныя Брнабіч, калі яна стала міністрам: «Я не прадстаўніца LGBT-супольнасьці, я не хачу, каб мяне разглядалі, як гей-міністра, як мае калегі ня хочуць, каб іх разглядалі найперш як гетэрасэксуалаў».

У новым урадзе Сэрбіі будзе на два міністэрства больш, перад галасаваньнем за новую прэмʼерку дэпутаты прагаласавалі за стварэньне міністэрства абароны навакольнага асяродзьдзя і міністэрства эўрапейскай інтэграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG