Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На менскім чыгуначным вакзале замянілі расейскамоўны надпіс на ўваходзе. ФАТАФАКТ


Цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску, 19 лютага 2019 году
Цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску, 19 лютага 2019 году

У час рэканструкцыі галоўнага ўваходу на цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску расейкамоўны надпіс «Железнодорожный вокзал» замянілі на два надпісы: «Чыгуначны вакзал» і «Central railway station».

На даху вакзала застаюцца надпісы па-беларуску: «Чыгуначны вакзал» з боку вуліцы і «Вакзал Мінск» з боку цягнікоў. Усярэдзіне на інфармацыйных шыльдах ужываецца беларуская і ангельская мовы.

Аўдыёінфармаваньне на вакзале робіцца на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай. «Голас вакзалаў» у Беларусі — сьпявачка Руся, вядомая па гуртах Indiga і Shuma (яна агучыла абвесткі ў 2015 годзе).

У 1920-я на менскім вакзале былі надпісы на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай і ідышы, якія тады былі дзяржаўнымі ў БССР
У 1920-я на менскім вакзале былі надпісы на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай і ідышы, якія тады былі дзяржаўнымі ў БССР
Новы вакзал быў адкрыты ў Менску 30 сьнежня 2000 году, надпіс над уваходам быў па-расейску. На фота — Менскі чыгуначны вакзал у 2006 годзе. Здымак: Dave Proffer via Flickr, CC BY 2.0
Новы вакзал быў адкрыты ў Менску 30 сьнежня 2000 году, надпіс над уваходам быў па-расейску. На фота — Менскі чыгуначны вакзал у 2006 годзе. Здымак: Dave Proffer via Flickr, CC BY 2.0

У лютым 2019-га стала так
У лютым 2019-га стала так

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG