Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Флорыды памянулі зьніклых і падтрымалі «Хартыю 97»


У суботу, 16 лютага ў Маямі мітынгоўцы прайшлі маршам уздоўж знакамітай вуліцы Ocean Drive. Ініцыятарам правядзеньня выступіў Флорыдзкі аддзел Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня «БАЗА».

Падчас правядзеньня пікету былі закранутыя тэмы прыпыненьня расьсьледаваньня справы зьніклых апазыцыйных палітыкаў, а менавіта Ю. Захаранкі, А. Красоўскага і В. Ганчара, а таксама неабходнасьці падтрымкі рэсурсу «Хартыя-97».

Удзельнікі сабралі грашовыя сродкі, якія будуць накіраваныя на адрас інфармацыйнага парталу «Хартыя-97».

«Нам неабыякавая палітычная будучыня і стан правоў чалавека ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь, — заявіў у сваім выступе дзейны старшыня аддзелу „БАЗА“ Андрэй Пушкароў. — Мы заўсёды будзем памятаць нашых герояў: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадзкага, якія зьніклі ў змаганьні за праўду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG