Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч: «Неабходна знайсьці прычыну таго, чаму чалавек падняў руку на другога чалавека»


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Кіраўнік Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю падчас ранішняй службы ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены зноў узгадаў пра трагегію, што адбылася тыдзень таму ў Стоўпцах.

«Трэба знайсьці прычыны гэтай жудаснай трагедыі. Зараз абвінавачваюць адзін аднаго, старшыню райвыканкаму, міністра адукацыі, настаўнікаў. Але трагедыя ў іншым. Неабходна знайсьці прычыну таго, чаму чалавек падняў руку на другога чалавека», — прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, зьвяртаючыся да прыхаджан Чырвонага касьцёла.

Каб не адбывалася такіх трагедый, Кандрусевіч заклікаў «вярнуцца да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і будаваць жыцьцё паводле хрысьціянскіх духоўных законаў».

Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі ўжо другі раз камэнтуе трагічны выпадак у Стоўпцах. На наступны дзень пасьля здарэньня ён напісаў:

«Тры пакаленьні атэізацыі не прайшлі дарма. У выніку гэтага працэсу чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцьця — Эвангельля і вучэньня Касьцёлу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG