12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
Галоўную рэдактарку TUT.BY абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бязьдзейнасьць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
БелТА заявіла пра дадатковую позву памерам 6 тысяч рублёў для аплаты адвакатаў, нанятых агенцтвам на суд супраць яе Золатавай. Суд позву задаволіў.
Інтарэсы БелТА прадстаўляюць адвакаты Ліскоўскі і Панкаў, ад выдавецкага дому «Беларусь сегодня» — намесьнік рэдактара аддзела прававой інфармацыі Аляксей Шпілеўскі.
Прадстаўнік БелТА выступіў за правядзеньне паседжаньня ў закрытым рэжыме, праз «абарону інфармацыі», аднак судзьдзя хадайніцтва аб закрытым працэсе не задаволіў.