Каля Стаўпецкай сярэдняй школы № 2, дзе зранку 11 лютага школьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў, цяпер працуе сьледча-апэратыўная група. Ля ўваходу ў школу дзяжураць міліцыянты.
Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства 1968 году нараджэньня памерла ад ранаў. Пазьней стала вядома, што загінуў яшчэ адзін падлетак 2001 году нараджэньня, два застаюцца ў рэанімацыі.
Нападніка затрымалі на вуліцы Ленінскай каля 10:11. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве дзьвюх асобаў. Крымінальная адказнасьць за забойства надыходзіць з 14 гадоў.
Што адбываецца ў Стоўпцах пасьля нападу школьніка на настаўніцу і вучняў. ФОТА
абноўлена

1

2

3

4

5

6
Міліцыянты каля школы № 2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства

7

8

9

10
Сьледчая група робіць вобшук дому нападніка

11
Сьледчыя каля дому нападніка

12

13

14

15
Міністар аховы здароўя Беларусі Валеры Малашка (на пярэднім пляне)

16

17

18
Сяргей Кабаковіч, начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі

19

20