Але для спартоўцаў топ-узроўню экіпіроўку будуць закупляць у сусьветных вытворцаў, заявіў кіраўнік Беларусі падчас «Менскай лыжні-2019». Ягоныя словы цытуе БелТА.
Да наступнай зімы ў Беларусі наладзяць вытворчасьць якасных лыжаў. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка распавёў журналістам падчас афіцыйнага спартовага сьвята «Менская лыжня-2019».
Таксама ён адзначыў, што спартовыя мерапрыемствы добра ўплываюць на імідж краіны.
«За гэта — імідж краіны, піяр сапраўдны — цяпер плацяць сотні мільёнаў долараў», — сказаў Лукашэнка.
У чэрвені ў Беларусі мусяць прайсьці Эўрапейскія гульні, якія будуць каштаваць бюджэту Беларусі мінімум 72 мільёны даляраў.