Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Беларусі заявіў, што трэба ўзмацняць саюз з Расеяй


Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў лічыць важным умацаваньне саюзу з Расеяй ва ўмовах выхаду ЗША з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД), піша Interfax.by.

Пра што гаворка?

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці была падпісаная кіраўнікамі ЗША і СССР у 1987 годзе. Паводле яе бакі абавязваліся зьнішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базаваньня, а таксама не вырабляць і не праводзіць выпрабаваньняў такіх ракет у будучыні.

Што сказаў Раўкоў?

  1. «Будзе складана. Будзем умацоўваць Узброеныя сілы, умацоўваць абароназдольнасьць. Умацоўваць саюз Беларусі і Расеі — усё гэта трэба рабіць».
  2. Новых пагроз для нацыянальнай бясьпекі Беларусі не зьявілася.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 4 лютага выказала занепакоенасьць выхадам ЗША з дамовы аб ліквідацыі РСМД, заклікала ЗША і Расею да адказнасьці і нагадала пра СССР.

Што важна ведаць пра дамову аб ліквідацыі РСМД

ЗША 2 лютага пачалі выходзіць з Дамовы аб ліквідацыі РСМД. У адказ на гэта Ўладзімір Пуцін 2 лютага заявіў, што Расея прыпыняе ўдзел у дамове.

  • Вашынгтон сьцьвярджае, што Масква парушыла дамову аб РСМД, стварыўшы і разгарнуўшы ракетную сыстэму 9М729. Цяпер Расея валодае 100 такімі ракетамі.
  • Масква абвяргае ўсе абвінавачаньні, заяўляючы, што далёкасьць палёту ракеты 9М729 складае 480 кілямэтраў, што на 20 кілямэтраў менш за ніжнюю мяжу, вызначаную дамовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG