Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сахалінскія чыноўнікі «падарылі» Смаленск Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чыноўнікі з Паўднёва-Сахалінска заявілі, што Смаленшчына не адносіцца да тэрыторыі Расеі. Такім чынам яны паспрабавалі ўхіліцца ад кампэнсацыі выдаткаў на паездку мясцовай жыхаркі, паведамляе расейскі рэсурс Readovka.ru.

Паводле закону, людзі сталага веку з Крайняй Поўначы і прыраўнаваных да яго абласьцей маюць права на бясплатны праезд у межах Расейскай Фэдэрацыі да месца адпачынку і назад раз на два гады. Пэнсіянэрка з Паўднёва-Сахалінска вырашыла скарыстацца гэтым правам і адправілася на адпачынак па маршруце Паўднёва-Сахалінск — Масква — Смаленск — Масква — Паўднёва-Сахалінск.

Па вяртаньні дадому жанчына папрасіла чыноўнікаў аплаціць ёй праезд, але чыноўнікі адмовілі па незвычайнай прычыне:

«Кампэнсацыі падлягаюць фактычна зробленыя пэнсіянэрам выдаткі на аплату кошту праезду да месца адпачынку на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Згодна з праязным білетам, прадстаўленым пазоўнікам ва ўпраўленьне для кампэнсацыі праезду, месцам адпачынку зьяўляецца Смаленск (...), разьмешчаны па-за тэрыторыяй Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў афіцыйным адказе.

Да праблемы пэнсіянэркі не засталіся абыякавымі супрацоўнікі пракуратуры, якія адразу ж зьвярнуліся ў суд. У выніку аплату праезду кампэнсавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG