Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча лідэраў ЗША і КНДР адбудзецца ў Віетнаме 27 і 28 лютага, — Трамп


Кім Чэн Ын і Дональд Трамп у Сынгапуры, 2018 год
Кім Чэн Ын і Дональд Трамп у Сынгапуры, 2018 год

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у звароце да амэрыканскага Кангрэсу аб становішчы краіны заявіў, што мае намер сустрэцца зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам 27-28 лютага ў Віетнаме.

У сваім выступе Трамп выказаў здагадку, што калі б яго ня выбралі прэзыдэнтам ЗША, краіна цяпер была б у стане вайны з Паўночнай Карэяй. Трамп дадаў, што цяпер КНДР спыніла ядзерныя выпрабаваньні, а запускаў ракет не было на працягу 15 месяцаў.

Спэцпасланьнік Трампа па Паўночнай Карэі Стывен Бігун 3 лютага прыбыў у Паўднёвую Карэю. Тады ж у сродках інфармацыі зьявіліся паведамленьні пра ягоныя плянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі Кім Чэн Ына для абмеркаваньня дэталяў другога саміту паміж ЗША і КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG