Нагодай для дыскусіі стаў блог Дзьмітрыя Гурневіча «Калі б я быў Лукашэнкам, то рабіў бы тое самае».
Гурневіч: ТАК
- Лукашэнка актыўна вядзе выбарчую кампанію (хаця выбараў і няма), яго «фішка» на гэтую кампанію — вобраз, як абаронцы незалежнасьці.
- Цяперашнія спрэчкі з Расеяй — зусім не пра анэксію, не пра захоп. Гэта ня значыць, што пагрозы не існуе. Менавіта Лукашэнка яе ствараў і працягвае ствараць сваёй палітыкай. Але цяпер «канфлікт» — банальнае дужаньне за грошы, якое шмат разоў было ў мінулым.
- Штучны канфлікт з Расеяй — частка гэтай кампаніі. Ён выгадны Лукашэнку.
- Лукашэнка ня можа прапанаваць дабрабыт, беларусы цяпер жывуць найгорш за апошнія 10 гадоў. Калі людзей нельга накарміць, іх трэба напалохаць, пераключыць на іншую тэму.
Дракахруст: НЕ
- Лукашэнку не настолькі патрэбная нейкая «фішка» на выбары зараз. Беларусь не дэмакратыя, выбары ня заўтра.
- Выбіраць «фішкай» выбарчай кампаніі канфлікт з бліжэйшым саюзьнікам, ад якога вельмі залежыш — справа даволі рызыкоўная. Скарыстаць існы канфлікт можна, разьдзімаць яго самому — наўрад ці.
- Хто адрасат такога піяр-канфлікту? Моладзь, якая ня мае асаблівых сантымэнтаў да Расеі? Грамадзтва складаецца не з адной моладзі, старэйшыя ўзросты — за саюз з Расеяй. Так што штучным канфліктам ёсьць рызыка страціць падтрымку, а не набыць.
- Канфлікт з РФ мо і ня варта перабольшваць, але ціск гэтым разам моцны, сыстэмны і інстытуцыйны. Пра адзіны рубель, пра адзіную мытню расейцы не прыгадвалі ўжо шмат гадоў. І ўльтыматум прад’явілі яны, а не Лукашэнка.