Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх маракоў, схопленых з тонамі какаіну, суд пакінуў пад вартай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У афрыканскім Каба-Вэрдэ адбылося пасяджэньне суду аб абраньні меры стрыманьня расейскім маракам, затрыманым паводле падазрэньня ў кантрабандзе наркотыкаў. Паводле РІА Новости, пра гэта 3 лютага паведамілі ў расейскім пасольстве ў краіне.

У дыпмісіі дадалі, што на час сьледзтва расейцы будуць знаходзіцца ў турме ў межах гораду Прая.

Таксама ў амбасадзе паведамілі, што афіцыйных абвінавачваньняў членам экіпажу ў ходзе пасяджэньня не было выстаўлена: абвінавачваньні прадставяць пасьля неабходных сьледчых мерапрыемстваў.

11 расейскіх маракоў былі затрыманыя ў Каба-Вэрдэ 1 лютага. Паведамлялася, што на судне ESER паліцыянты знайшлі 9,5 тон какаіну. Карабель пад панамскім сьцягам ішоў з Панамы ў Марока і спыніўся ў порце пасьля сьмерці аднаго з чальцоў экіпажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG