Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцае «рэакцыю ў адказ» на выхад ЗША з ракетнай дамовы


Прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава
Прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава

Расея пакідае за сабой права на рэакцыю ў адказ пасьля выхаду ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД). Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия» ў пятніцу заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава. Яна не патлумачыла, якімі могуць быць гэтыя меры.

У падтрымку захаваньня дамовы выступіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Яна заявіла, што Нямеччына «зробіць усё магчымае», каб захаваць дамову, паведамляе Deutsche Welle. Паводле Мэркель, неабходна працягваць дыялёг з Расеяй на працягу наступных шасьці месяцаў, пакуль тэрмін дзеяньня дагавора не скончыцца.

Канцлерка Нямеччыны ўсклала віну на Расею за невыкананьне пагадненьня. Такога ж меркаваньня прытрымліваюцца саюзьнікі ЗША ў NATO, якія выступілі з заявай у пятніцу.

Занепакоенасьць у сувязі з магчымым прыпыненьнем дзеяньня РСМД таксама выказалі кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу. Захаваць дагавор таксама заклікаў кандыдат на пасаду старшыні Эўракамісіі Манфрэд Вэбэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG