Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці двух міліцыянтаў асудзілі за махінацыі зь нерухомасьцю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1 лютага ў судзе Ленінскага раёну Берасьця абвясьцілі прысуд двум цяпер ужо былым супрацоўнікам міліцыі, абвінавачваным ў махінацыях зь нерухомасьцю, паведамляе Tut.by.

Маёра міліцыі Валерыя К. пакаралі 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і штрафам у 12 750 рублёў, а таксама пазбавілі званьня і права займаць пэўныя пасады на 5 гадоў. Суд прызнаў яго вінаватым у махлярстве, учыненым групай асобаў у асабліва буйным памеры, а таксама перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Былога ўчастковага Юрыя Г. пакаралі 6 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, штрафам 20 400 рублёў, пазбаўленьнем званьня старшага лейтэнанта і права займаць пэўныя пасады на 5 гадоў. Яго таксама прызналі вінаватым у махлярстве, учыненым паўторна групай асобаў у асабліва буйным памеры, перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.

Прысуд не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

У чым абвінавачвалі міліцыянтаў

Самая цяжкае злачынства, якое ставілі ў віну міліцыянтам, тычылася махінацый зь нерухомасьцю. Тады былыя супрацоўнікі міліцыі працавалі ўчастковымі ў Ленінскім РАУС Берасьця.

У верасьні 2015 году яны пераканалі прадаць двухпакаёвую кватэру берасьцейца Юрыя О., які злоўжываў алькаголем, паабяцаўшы набыць яму новае жытло ў адным з райцэнтраў Брэсцкай вобласьці.

Кватэру прадалі за 31 тысячу даляраў праз знаёмага, які ня ведаў іхных намераў, але грошы пакінулі сабе, а пацярпелага пасялілі ў чужым доме ў Кобрынскім раёне. Пазьней запатрабавалі зьняць у банку грошы, якія пацярпелы атрымаў у спадчыну пасьля сьмерці маці. Мужчына выканаў патрабаваньне міліцыянтаў.

Былога ўчастковага Юрыя Г. таксама абвінавачвалі ў тым, што ён завалодаў ноўтбукам і мабільным тэлефонам другога берасьцейца Рамана К.

У судзе ўчастковы Юры Г. сваёй віны не прызнаў і сказаў, што на лаву падсудных трапіў па віне свайго былога напарніка, Валерыя К.

У справе праходзілі трое пацярпелых. Сваякі абвінавачаных пакрылі шкоду ў поўным аб’ёме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG