Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў стварыць навуковую ўстанову, каб сачыць за «інфармацыйнымі плынямі»


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гэтая ўстанова будзе адсочваць інфармацыйныя плыні як у Беларусі, так і за яе межамі, і рабіць аналіз сытуацыі. Такое распараджэньне даў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

Палітычным аналізам інфармацыйных плыняў у Беларусі і за мяжой будзе займацца новаствораная навуковая ўстанова. Пра гэта паведаміў начальнік аналітычнага ўпраўленьня дзяржаўнага сакратарыяту Савету бясьпекі Алег Макараў.

«Кіраўніком дзяржавы прынята рашэньне аб стварэньні ў рэспубліцы навуковай установы, якая б займалася пытаньнямі палітычнага аналізу і дасьледавала інфармацыйныя патокі, як унутраныя, так і зьнешнія, і рыхтавала б важны стратэгічны аналіз сытуацыі ў краіне і за мяжой», — сказаў Макараў.

Сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада па пытаньнях інфармацыйнай бясьпекі. На ёй Лукашэнка адзначыў, што «любая халодная ці тым больш гарачая вайна ніколі не пачынаецца без інфармацыйнага ціску і проціборства».

Пры гэтым у Беларусі існуе Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта, які таксама адсочвае інфармацыйныя плыні. Апроч таго існуе Аператыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце.

Раней Лукашэнка ўзгадваў і пра перагібы расейскіх СМІ ў асьвятленьні расейска-беларускіх адносін на фоне перамоваў пра нафту і газ. Таксама ён двойчы ўзгадваў канфлікт у менскім мэтро, дзе хлопец выгнаў з вагону чалавека, падобнага да казака. Пасьля гэты інцыдэнт падхапілі расейскія СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG