Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву пачнуць судзіць 12 лютага


Марына Золатава, архіўнае фота
Марына Золатава, архіўнае фота

Яе справу будзе разглядаць суд Заводзкага раёну Менску, працэс будзе весьці судзьдзя Аляксандар Петраш, паведамляе Tut.by.

Але працэс могуць перанесьці ў памяшканьне суду Маскоўскага раёну Менску, бо там больш прасторныя памяшканьні. Такую думку ў сваім акаўнце на Facebook выказвала прэс-сакратарка Вярхоўнага суду Юлія Ляскова.

Марына Золатава засталася адзінай фігуранткай «справы БелТА», якую будуць судзіць. Астатнія 14 фігурантаў былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці. Іх справы перавялі ў адміністратыўныя. Усе фігуранты справы кампэнсавалі шкоду, якую нібыта нанесьлі дзяржаўнаму агенцтву БелТА.

Але Марыну Золатаву адмовіліся вызваляць ад крымінальнай адказнасьці. Яе будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў бязьдзейнасьці службовай асобы. За гэта могуць пакараць як штрафам, так і 5 гадамі пазбаўленьня волі.

Пра «справу БелТА» стала вядома 7 жніўня, калі ў рэдакцыях Tut.by і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманьні журналістаў.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG