Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура знайшла «мёртвыя душы» ў спартовых школах Магілёўшчыны


Школьная спортзаля, ілюстрацыйнае фота
Школьная спортзаля, ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура Беларусі расказала аб выніках праверак спартовых установаў у Магілёўскай вобласьці. Выяўленыя дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, якія «стваралі сабе дадатковую пэдагагічную нагрузку, сфармавалі фіктыўныя групы пачатковай падрыхтоўкі».

Колькі менавіта такіх школаў выявілі, не ўдакладняецца, але агулам вынесеныя 4 прадстаўленьні і 2 прадпісаньні, ініцыяванае прыцягненьне 16 асобаў да дысцыплінарнай адказнасьці, двух чалавек ужо звольнілі.

У якасьці прыкладу прыводзіцца выяўленьне «мёртвых душаў» у Магілёўскай гарадзкой спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзэрву. Там былі сфармаваныя дзьве групы пачатковай падрыхтоўкі з 11 юнымі атлетамі «на падставе заяваў законных прадстаўнікоў». Выявілася, што атлеты не пачалі заняткі, хоць мусілі ад 1 кастрычніка мінулага году, а іхныя бацькі ніякіх заяваў не пісалі.

Таксама былі выяўленыя факты неправядзеньня абавязковых мэдычных аглядаў, у некаторых спартовых установах не былі выкананыя ўмовы бясьпекі і санітарныя нормы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG