Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у Беларусі ўпершыню за чатыры гады дасягнуў 500 даляраў


Беларускія грошы, архіўнае фота
Беларускія грошы, архіўнае фота

Апошні раз сярэдні заробак большы за 500 даляраў беларусы атрымлівалі ў 2014 годзе.

Сярэдні заробак па Беларусі за сьнежань мінулага году склаў 1115,3 рублі, паведамляе БелТА. Па курсе даляра за сьнежашь 2018 году гэта 523 даляры. Пра такі сярэдні заробак ня раз казаў Аляксандар Лукашэнка.

За апошнія чатыры гады самы вялікі сярэдні заробак беларусы мелі ў сьнежні 2014 году, тады ён быў 623 даляры. На 100 даляраў вышэй, чым цяпер. У сьнежні 2015 году з улікам дэвальвацыі ён быў ужо 406 даляраў і ніяк не мог дабрацца да адзнакі ў 500 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG