Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьцю Рыбку і Алекса Лэсьлі вызвалілі з расейскай паліцыі


Насьця Рыбка (зьлева) і Алекс Лэсьлі (справа), архіўнае фота
Насьця Рыбка (зьлева) і Алекс Лэсьлі (справа), архіўнае фота

Грамадзян Беларусі Насьцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч) і Алекса Лэсьлі (Аляксандра Кірылава) толькі што вызвалілі з паліцыі, паведамляе агенцтва ТАСС.

Пра гэта паінфармаваў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў са спасылкай на адваката Лэсьлі Сьвятлану Сідоркіну.

Сьцьвярджаецца, што ніякага абвінавачваньня ім не прад'явілі, але ў іх ўзята абавязацельства аб яўцы.

Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла kp.by, што кіраўнік дзяржавы «тэрмінова загадаў» заняцца вызваленьнем затрыманай у Расеі Анастасіі Вашукевіч.

Ад моманту затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч і Кірылаў правялі за кратамі 330 дзён.

«Усе загады прэзыдэнты, якія атрымоўвае МЗС, выконваюцца бясспрэчна, якасна і ў тэрмін», – пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Уладзімер Макей вызваленьне Вашукевіч парталу Tut.by.

Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць вызваленьне Вашукевіч вынікам працы МЗС, Макей адзначыў, што гэта «комплексная заслуга».

Чаму мы пішам пра Насьцю Рыбку?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG