Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нізкі мастацкі ўзровень». Улады Менску забаранілі канцэрт гомельскага гурту TT-34


Менскі гарвыканкам адмовіўся даць гастрольнае пасьведчаньне для канцэрту гомельскага мэтал-гурту ТТ-34, які плянавалі правесьці ў Менску 18 студзеня.

Гурт апублікаваў у Instagram ліст аб забароне са спасылкай на пункт аб «нізкім мастацкім узроўні» з подпісам начальніцы ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіны Рудзікавай. Прадстаўнікі ТТ-34 не камэнтавалі забарону.

Раней Рудзікава забараняла выступ самых розных выканаўцаў, ад панкаў Amaroka да барда Зьмітра Вайцюшкевіча. Мастацкі ўзровень прызнавалі «нізкім» і ў беларуса Алеся Дзянісава, і ў паўднёваафрыканцаў Die Antwoord.

На скаргі яна адказвала пералікам дзейных законаў. Паводле яе слоў, толькі за першыя 5 месяцаў 2018 году ў Менску не далі дазволу на 66 імпрэзаў, пры гэтым яна заяўляла: «Мы нічога не забараняем».

Гурт ТТ-34 не фігураваў у навінах пра забароны канцэртаў і нефармальныя «чорныя сьпісы» беларускіх ідэолягаў. Заснаваны ў 1996 годзе гурт выдаў толькі тры альбомы, але заваяваў пэўную папулярнасьць і ў Беларусі, і ў Расеі — у тым ліку праз саўндтрэк да фільму «Дзённая варта» («Дневной дозор»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG