Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ камэнтуюць відэа выгнаньня казака зь менскага мэтро: «Увидел — мочи!»


Відэаролік, зьмешчаны ў Youtube, дзе чалавека ў казацкай шапцы выганяюць з вагону менскага мэтро, перадрукавалі многія расейскія СМІ.

Аўтар роліка распавёў выданьню «Наша Ніва», што сустрэў так званага «казака», на пэроне станцыі мэтро «Купалаўская» і пачаў здымаць яго на відэа. Той, маўляў, быў нападпітку і стаў абражаць апэратара. Сварка працягвалася ў вагоне, адкуль у выніку «казака» выгналі. Аднак на роліку зьнятае толькі завяршэньне канфлікту — зь відэа цяжка зразумець, як ён пачынаўся.

Расейскія і ўкраінскія СМІ перадрукавалі ролік пад сваімі загалоўкамі. «Казака избили в минском метро», «За что получил звиз#дюлей казак в минском метро», «„Увидел — мочи“: в минском метро избили пророссийского „казака“», «Чемодан, вокзал... В минском метро избили ’’казака’’ в папахе», «ИХ НРАВЫ... В городе-герое Минске змагары выгнали русского казака из метро...», «В Беларуси осадили „русского подданного Царя“: „Они только толпой смелые“».

Публікацыі пераважна падаюць сытуацыю наступным чанам: «Жыхар Менску, які вырашыў пракаціцца ў мэтро ў папасе, падобнай на тую, што ў Расеі носяць так званыя „казакі“, якія падтрымліваюць Крэмль, нарваўся на грубасьць беларусаў».

Сайт Lenta.ru падсумоўвае публікацыю напамінам: «1 студзеня з заявай аб тым, што ў 2019 і 2020 годзе незалежнасьць Беларусі будзе апрабаваная „на зуб“, выступіў прэзыдэнт рэспублікі Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасьць, што жыхарам краіны ўдасца знайсьці годны адказ на гэтае пытаньне. Пры гэтым ён не ўказаў, хто і якім чынам будзе ставіць пытаньне аб незалежнасьці рэспублікі».

На гэты момант ролік набраў амаль 66 тысячаў праглядаў у Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG