Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія арэхі найлепш ачышчаюць сасуды ад халестэрыну


Арэхі выдатна спрыяюць здароўю сэрца. Але якія зь іх трэба выбраць, каб зрабіць сэрцу і судзінам максымальную карысьць: грэцкія, лясныя ці міндаль? Адказ дае амэрыканскі сайт sharecare.com.

Агульная карысьць

Калі ведаць вынікі шматлікіх дасьледаваньняў і адпаведную літаратуру, то пытаньне, пастаўленае ў загалоўку, выглядае падвохам.

Сучасная мэдыцына мяркуе, што практычна любыя арэхі садзейнічаюць зьніжэньню ўзроўню шкоднага халестэрыну ў крыві і паляпшаюць суадносіны добрага і дрэннага халестэрыну.

Дастаткова — проста выбраць свой любімы гатунак арэхаў.

Замяняльная функцыя арэхаў

Яшчэ лепш выкарыстоўваць арэхі замест прадуктаў з высокім утрыманьнем насычаных тлушчаў.

Мноства з прааналізаваных дасьледаваньняў сьведчаць, што паляпшэньне ўзроўню халестэрыну ў людзей было яшчэ большым, калі карысныя для сэрца здаровыя арэхавыя тлушчы займалі ў дыеце месца менш здаровых жывёльных тлушчаў. Іншымі словамі, не ў дадатак да жывёльных тлушчаў, а замест іх.

Важна ведаць: усяго 75 грам арэхаў у дзень могуць нармалізаваць узровень халестэрыну ў крыві.

Пры гэтым дзейнічае правіла: чым больш арэхаў вы зьясьце, тым больш зьнізіцца ўзровень халестэрыну. Галоўнае, каб вы ня мелі проціпаказаньняў.

Расьлінная карысьць

Навука дагэтуль дакладна не зразумела поўны мэханізм пазытыўнага ўзьдзеяньня арэхаў на наш арганізм.

Некаторыя лекары мяркуюць, што важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць расьлінныя стэролы. Яны нейкім чынам перашкодзіць паглынаньню халестэрыну ў тонкім кішэчніку.

Таксама нейкае рэчыва ў арэхах здольнае расслабляць і пашыраць артэрыі, у выніку чаго павялічваецца прыток крыві да сэрца.

І, нарэшце, яшчэ адна карысная рэч — цьвёрдая абалонка арэхавых зерняў. Яна багатая на клятчатку, вітаміны, мінэралы і антыаксіданты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG