Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсёй Польшчы адбываюцца шэсьці супраць гвалту і нянавісьці


Варшава, 14 студзеня 2019
Варшава, 14 студзеня 2019

Сёньня па ўсёй Польшчы праходзяць шэсьці супраць нянавісьці і гвалту. Гэта рэакцыя на ўчорашні напад на прэзыдэнта гораду Гданьску Паўла Адамовіча, які сёньня памёр у шпіталі ад атрыманых ран.

"Паўле, мы абаронім Гданьск і Польшчу ад нянавісьці і пагарды", - сказаў у Гданьску старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.

Гданьск
Гданьск

На мітынг каля Палацу Культуры і Навукі ў Варшаве запрасіў жыхароў польскай сталіцы прэзыдэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

"Хай нас будзе чым найболей", - сказаў ён.

Варшава
Варшава

Сёньня ўдзень прадстаўнік шпіталю ў Гданьску, куды ўчора ўвечары трапіў прэзыдэнт гораду, паведаміў, што Павал Адамовіч памёр. Пра гэта журналістам распавёў хірург Томаш Стэфаняк​.

Як сказаў раней Томаш Стэфаняк, Павал Адамовіч перанёс апэрацыю пасьля нападу 13 студзеня, якая працягвалачя 5 гадзінаў. Адамовіч атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.​

Яго стан ацэньвалі як «вельмі цяжкі». Пасьля апэрацыі ён знаходзіўся ў фармакалягічнай коме.

Напад адбыўся падчас фіналу штогадовай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі». На сцэну, дзе адбывалася дзея, забег мужчына і ўдарыў палітыка нажом. Пасьля гэтага нападніка затрымалі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG