Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі сэнатар западозрыў БНФ у спробе «адарваць Беларусь ад Расеі»


Аляксей Пушкоў
Аляксей Пушкоў

Кіраўнік часовай камісіі верхняй палаты расейскага парлямэнта па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню са СМІ Аляксей Пушкоў абвінаваціў Партыю БНФ у спробе штурхнуць Беларусь ад Расеі, піша сайт naviny.by.

У сваім мікраблогу сэнатар напісаў, што «Беларускі народны фронт альбо нешта зблытаў» альбо «наўмысна скажае рэальнасьць, спрабуючы адарваць Беларусь ад Расеі».

Паводле яго слоў, расейскія тэлеканалы ніколі не распальвалі «міжнацыянальную варожасьць» да Беларусі.

«Відаць, нехта хацеў бы пхнуць краіну на шлях Украіны» — рэзюмаваў расейскі палітык.

Расейскі палітык адрэагаваў на заяву Сойму партыі БНФ ад 12 студзеня, у якой ад уладаў Беларусі патрабуюць абмежаваць трансьляцыю расейскіх тэлеканалаў, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасці або збалянсаваным наборам замежных тэлепраграм з іншых краін.

Падставай для заявы сталі заявы расейскіх палітыкаў пра саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі.

«Пакуль існуе „саюзная дзяржава“, існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі», — перакананыя ў Партыі БНФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG