Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская дзяўчына, якая выраклася ісламу, шукае прытулку ў Канадзе


Рахаф Мухамад аль-Кунун
Рахаф Мухамад аль-Кунун

Грамадзянка Саудаўскай Арабіі 18-гадовая Рахаф Мухамад аль-Кунун, якая ўцякла з сваёй краіны ў Тайлянд, вылецела з Бангкоку ў Канаду, заявіў старшыня міграцыйнай службы Тайлянду.

Раней ён паведамляў, што некалькі дзяржаваў, у тым ліку Канада і Аўстралія, вялі перамовы з Агенцтвам ААН у справах уцекачоў аб наданьні прытулку аль-Кунун.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters цытуе канадзкага прэм'ер-міністра, які пацьвердзіў, што аль-Кунун атрымае прытулак у гэтай дзяржаве.

Рахаф Мухамад аль-Кунун затрымалі прадстаўнікі тайскіх праваахоўных органаў у аэрапорце Бангкоку адразу пасьля таго, як яна прыбыла туды з Кувэйту 5 студзеня.

Дзяўчына зьбіралася ляцець у Аўстралію і папрасіць там палітычнага прытулку. Паводле Рахаф Мухамад аль-Кунун, яна зьбегла ад сям’і, дзе дрэнна да яе ставіліся, і баялася за сваё жыцьцё, бо выраклася ісламу.

Спачатку Тайлянд меў намер дэпартаваць яе на запыт Саудаўскай Арабіі. Аднак аль-Кунун забарыкадавалася ў нумары гатэлю пры аэрапорце і папрасіла сустрэчы з прадстаўнікамі ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

Яна таксама падзялілася сваёй боязьзю дэпартацыі ў Twitter. Гэта прыцягнула ўвагу да яе гісторыі і прымусіла тайскія ўлады зьмяніць пляны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG