Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забараніў даваць прадпрыемствам дзяржаўную грашовую падтрымку


Завод у Менску, ілюстрацыйнае фота
Завод у Менску, ілюстрацыйнае фота

Можна толькі пазычаць пад інвэстыцыйныя праграмы, і то ў выключных выпадках.

Аляксандар Лукашэнка 10 студзеня падпісаў указ аб зьменах у ранейшы ўказ аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы прадпрыемстваў, піша БелТА. Поўны тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Паводле БелТА, дзяржаўная падтрымка можа аказвацца прадпрыемствам толькі ў выключных выпадках, толькі пад інвэстыцыйныя праекты і толькі паводле прэзыдэнцкага рашэньня, прычым грошы павінны давацца ня проста так, а ў выглядзе бюджэтнай пазыкі.

Гэта практычна цалкам касуе ранейшую форму дзяржаўнай падтрымкі пад дзяржпраграмы, якія зацьвярджаліся Саветам міністраў. Праўда, і раней вялікая частка дзяржаўнай падтрымкі не выдавалася безь вяртаньня, а пазычалася.

На дзяржпадтрымку ў новым выглядзе «па змаўчаньні» ня могуць разьлічваць бюджэтныя арганізацыі, банкі, страхавыя і крэдытныя арганізацыі — але ёсьць дадатак: «калі іншае не ўстаноўлена кіраўніком дзяржавы». Затое могуць разьлічваць нават індывідуальныя прадпрымальнікі.

Праекты, пад якія будуць пазычацца грошы, павінны прайсьці дзяржаўную экспэртызу. Прадпрыемства, якое атрымала пазыку, павінна дасягаць пэўных паказьнікаў (дакладныя лічбы не апублікаваныя) у рэнтабэльнасьці продажаў, прадукцыйнасьці працы, зьніжэньні выдаткаў на вытворчасьць і рэалізацыю прадукцыі — іначай яго змусяць вярнуць пазычаныя грошы датэрмінова.

Лукашэнка абураўся неэфэктыўнасьцю дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў яшчэ ў мінулым траўні. Неэфэктыўнасьць дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў крытыкавалі незалежныя беларускія і замежныя эканамісты, у тым ліку Міжнародны валютны фонд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG