Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка ў Раство наведаў храм-помнік у гонар Усіх сьвятых


Аляксандар Лукашэнка запаліў калядную сьвечку ля іконы сьвятога князя Аляксандра Неўскага ў храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых.

Ля храму яго сустрэлі патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, пратаярэй Фёдар Поўны, упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка і старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка ля храма ўсклаў кветкі да помніка Алексію II і агледзеў званы, якія будуць усталяваныя на званіцы храма-помніка. Таксама ён азнаёміўся з росьпісам храму і запаліў калядную сьвечку ля іконы сьвятога князя Аляксандра Неўскага.

Лукашэнка перадаў у дар храму-помніку ў гонар Усіх Сьвятых ікону «Нараджэньне Хрыстовае».

Аляксандру Лукашэнку таксама зрабілі падарунак — адмысловае выданьне Эвангельля, распрацаванае для асьвячэння галоўнага прастолу храма-помніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG