Як мінімум сем чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў боўлінг-клюбе ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса Торанс, паведамляе The Los Angeles Times. Выданьне піша пра трох загінулых і чацьвярых параненых.
Адзін зь відавочцаў паведаміў The Los Angeles Times, што перад стралянінай была бойка.
Паліцыя ачапіла тэрыторыю каля боўлінг-клюбу. Пра асобу стрэлка не паведамляецца.