Нацыянальны аэрапорт «Менск» заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасьці палётаў у 2018 годзе ў катэгорыі «Small Airports». Такую справаздачу зрабіла брытанская аналітычная кампанія Official Airline Guide (OAG), якая зьбірае інфармацыю пра рэйсы, аэрапорты і авіякампаніі.
Што такое Small Airports?
Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 2,5 да 5 млн пасажыраў на год.
Каго яшчэ адзначылі ў намінацыі?
- Абга (AHB) у Саудаўскай Арабіі;
- Лёс Кабас (SJD) у Сан Хасэ дэль Каба ў Мэксыцы.
У катэгорыі Large і Mega перамаглі аэрапорты Осака і Токіё адпаведна.