Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клюб БАТЭ ўзначаліў 27-гадовы сын заснавальніка, які нядаўна памёр


Андрэй Капскі
Андрэй Капскі

Новым старшынём праўленьня барысаўскага футбольнага клюбу БАТЭ стаў 27-гадовы Андрэй Капскі — сын памерлага летась Анатоля Капска, які ў 1996 годзе ўзначаліў адроджаны футбольны клюб пры заводзе, а таксама завод БАТЭ ад 2005-га.

На сайце ФК БАТЭ пазначана: Андрэй Капскі стаў старшынём праўленьня з 1 студзеня. Да таго ён быў начальнікам упраўленьня продажаў заводу БАТЭ, а таксама дырэктарам маркетынгу і стратэгіі.

Вялікае інтэрвію з Андрэем Капскім запісала газэта «Прессбол», на сайце выданьня апублікаваныя некаторыя бясплатныя ўрыўкі гутаркі. Так, новы кіраўнік клюбу расказвае аб звароце ў Беларускую фэдэрацыю футболу па дапамогу ў разьвіцьці футболу ў невялікіх гарадах, у прыватнасьці ў Барысаве. Пры гэтым БАТЭ не адмаўляецца ад ідэі стварэньня клюбнай акадэміі — толькі ўжо пад Барысавам, а не пад Менскам, як плянаваў Анатоль Капскі.

Таксама Андрэй Капскі кажа, што зорны гулец БАТЭ Аляксандар Глеб думае, ці выйдзе на гульню са сваім былым клюбам, лёнданскім «Арсэналам», у Лізе Эўропы ў лютым. Капскі-малодшы кажа, Глеб мае вырашыць, ці хоча правесьці ў клюбе яшчэ адзін паўнавартасны сэзон. Сапраўды, футбалісту ўжо 37 гадоў — у такім узросьце большасьць завяршае прафэсійную кар’еру на полі, хоць некаторыя выходзяць гуляць і ў 40.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG