Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як былыя лідэры незалежнага прафсаюзу РЭП працуюць на «хатняй хіміі»


Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году

Для экс-старшыні незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і былога бухгальтара РЭП Ігара Комліка 2019-ы стане годам працы ў новых умовах.

Хоць абодва ўжо зьмянілі пасады (Генадзь Фядыніч цяпер дарадца-кансультант РЭП, а Ігар Комлік — прадстаўнік РЭП па Менску і Менскай вобласьці), умовы абмежаваньня волі для іх застаюцца нязьменнымі.

Актывісты абавязаныя знаходзіцца ва ўласнай кватэры штодня ад 9-й вечара да 6-й раніцы. У любы час дня і ночы да асуджаных можа заявіцца ўпаўнаважаны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў.

У сьвяточныя і выходныя дні Фядыніч і Комлік абавязаныя неадлучна знаходзіцца дома, за выключэньнем экстраных выпадкаў. Выезд за межы Менску забаронены. У пэрспэктыве Крымінальна-выканаўчая інспэкцыя МУС можа дазволіць Комліку паездкі па сталічнай вобласьці, але гэтае права трэба заслужыць прыкладнымі паводзінамі.

Комліка з умовамі «хатняй хіміі» супрацоўніца Крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Фрузэнскага раёну Менску пазнаёміла 19 сьнежня. А Фядыніча, паводле яго, у інспэкцыю дагэтуль яшчэ не выклікалі.

Летась РЭП прырос 322 чальцамі

Фядыніч і Комлік лічаць, што мінулы год, з аднаго боку, быў складаным — перадусім праз крымінальную справу. З другога боку, 2018-ы стаў і годам «дастаткова добрым». Колькасьць чальцоў РЭП павялічылася на 322 чалавекі, выйграна блізу 40 судовых паседжаньняў, людзям вернута болей за 100 тысяч рублёў.

«Безь людзей няма ні лідэраў, ні прафсаюзу. Я вельмі ўдзячны ўсім: і чальцам РЭП, якія нас падтрымлівалі ў судзе, і тым, хто сёньня ўступае ў РЭП. У мінулыя гады такога не было, каб тэлефанавалі рабочыя і казалі: «Мы доўга вызначаліся і вырашылі, што патрэбны незалежнаму прафсаюзу, а ваш прафсаюз патрэбен нам», — адзначае Генадзь Фядыніч. І дадае, што гэта яго вельмі кранае.

«Справа РЭП». Што важна ведаць

  • Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017 году. Паводле сьледзтва, на літоўскі рахунак Фядыніча і Комліка ў 2011 годзе паступіла больш за 140 тысяч эўра, якія не праходзілі ў фінансавых справаздачах.
  • Прафсаюзных актывістаў абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
  • У межах справы сьледчыя апыталі больш за 800 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі».
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Праваабаронцы, якія сачылі за судовым працэсам, адзначалі, што многія доказы здабытыя ў межах «таямнічых працэдураў».
  • З заявамі пра неабходнасьць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць беларускія праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. Так, на думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, перасьлед прафсаюзных лідэраў зьвязаны выключна зь іхнай мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека.
  • З патрабаваньнем адмяніць пакараньне лідэрам РЭП зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў.

Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG