Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры чалавекі пацярпелі ў Манчэстэры ў выніку нажавой атакі


Ушанаваньне ахвяраў тэракту ў Манчэстэры 22 траўня 2017 году
Ушанаваньне ахвяраў тэракту ў Манчэстэры 22 траўня 2017 году

Тры чалавекі, у тым ліку паліцыянт, атрымалі нажавыя раненьні ў выніку нападу невядомага ў мэтро гораду Манчэстэру позна ўвечары 31 сьнежня. Двое з пацярпелых маюць сур’ёзныя раненьні, аднак іх жыцьцю нічога не пагражае. Паліцыянт лёгка паранены і раніцай 1 студзеня выпісаўся са шпіталя.

Невядомы мужчына ударыў кухонным нажом трох чалавек, у тым ліку паліцыянта. Нападнік затрыманы. Матывы яго ўчынку высьвятляюцца. Паводле відавочцаў, ён выкрыкваў «Алах Акбар». Супрацоўнік Бі-Бі-Сі, які быў сьведкам інцыдэнту, заявіў, што зламысьнік зьвязваў свае дзеяньні з «бамбаваньнямі ў іншых краінах».

Расьсьледаваньне вядзе контратэрарыстычнае падразьдзяленьне паліцыі Вялікабрытаніі. Паліцыя разглядае магчымасьць ацэньваць гэтае здарэньне як тэрарыстычны акт.

У 2017 годзе ў Аб’яднаным каралеўстве адбылося пяць тэрактаў. Загінулі больш за 30 чалавек. Самым буйным быў тэракт падчас канцэрту на стадыёне ў Манчэстэры 22 траўня. Тады загінулі 22 чалавекі, у тым ліку дзеці. Амаль 60 чалавек атрымалі раненьні. У Вялікабрытаніі ўведзеныя павышаныя захады бясьпекі. Супрацоўнікі спэцслужбаў заяўляюць, што прымаюць беспрэцэдэнтныя захады для барацьбы з радыкальнымі ісламістамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG