Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перапісвалі ўжо разоў пяць», — прэс-сакратарка Лукашэнкі пра навагодні зварот


Аляксандар Лукашэнка падчас навагодняга звароту 2015 году
Аляксандар Лукашэнка падчас навагодняга звароту 2015 году

Прэс-сакратарка прэзыдэнта Беларусі Натальля Эйсмант у эфіры вечаровага шоў «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1» распавяла пра асаблівасьці падрыхтоўкі навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы ў Адміністрацыі прэзыдэнта нашай рабочай групай перапісвалі яго ўжо, напэўна, разоў пяць. На дадзены момант ён знаходзіцца ў кіраўніка дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы, безумоўна, яго таксама глыбока аналізуе, дзесьці дашліфоўвае. Пасьля, як гэта адбываецца звычайна, яно да нам вернецца. Ня выключана, што мы будзем яшчэ над ім працаваць, можа быць, не над адной вэрсіяй», — сказала Эйсмант.

Паводле стану на 29 сьнежня навагодні зварот Лукашэнкі не запісаны, праца над ім яшчэ працягваецца, сказала прэс-сакратарка прэзыдэнта Беларусі. Плянуецца, што ён будзе запісвацца 30 сьнежня.

«Для мяне асабіста запіс навагодняга звароту прэзыдэнта — гэта, напэўна, адно з самых складаных мерапрыемстваў у годзе, вельмі адказнае. Вы разумееце — ахоп стоадсоткавы, увага краіны стоадсоткавая, таму адказнасьць велізарная», — падкрэсьліла Натальля Эйсмант.

Яна дадала, што «калі прэзыдэнт ўчэпіцца за нейкую коску, то мы будзем перапісваць увесь абзац; калі прэзыдэнт ўчэпіцца за нейкае слова, мы будзем перапісваць ўсю старонку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG