Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пашырыла санкцыі супраць Украіны


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў

«Сьпіс фізычных і юрыдычных асоб Украіны, у дачыненьні да якіх будуць прымяняцца спэцыяльныя абмежавальныя меры, пашыраны», — паведаміў у Твітэры прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Паводле Мядзьведзева, ён падпісаў адпаведную пастанову «для абароны інтарэсаў расейскай дзяржавы, кампаній і грамадзян Расеі».

У расейскім урадзе адзначылі, што сьпіс будзе пашыраны больш чым на 200 асоб і кампаній.

Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Ўкраіны 1 лістапада. Тады ў абмежавальны сьпіс трапілі 322 фізічныя асобы і 68 юрыдычных асоб. Для іх прадугледжанае блякаваньне рахункаў, каштоўных папер і маёмасьці на тэрыторыі Расеі, а таксама забарона на вываз капіталу за межы Расеі.

Пад санкцыямі, у прыватнасьці, апынуліся міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, лідэрка партыі «Бацькаўшчына» і прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Юлія Цімашэнка, а таксама сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG