Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лягатып «культурнай сталіцы» Беларусі зноў стаў расейскамоўным


Улады Пінска прадставілі лягатып праекту «Пінск — культурная сталіца 2019». На выяве – герб гораду, выява старажытных будынкаў і стылізаваная «птушка-кветка».

Надпісы на лягатыпе выкананыя на расейскай мове. Да таго пяць гадоў запар лягатыпы гарадоў у праекце «Культурная сталіца» былі з надпісамі на беларускай: у 2018 годзе — на лягатыпе Наваполацка, у 2017-м — Бабруйска, у 2016-м — Маладэчна, у 2015-м — Берасьця, у 2014-м – Горадні. Расейскамоўным быў лягатып «культурнай сталіцы» 2013 году – Магілёва.

На сайце Пінскага гарвыканкаму паведамляецца, што лягатып быў выбраны на конкурсе, але склад журы не названы. Лягатып работы дызайнэра Віктара Сагановіча названы гарвыканкамам «найбольш прымальным і зьмястоўным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG