Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты жыхароў Багушэўску далі плён: у пасёлку пакінулі лякарню і паліклініку


Сход каля лякарні ў Багушэўску 18 кастрычніка
Сход каля лякарні ў Багушэўску 18 кастрычніка

Вулічныя пратэсты, лісты ў Адміністрацыю прэзыдэнта і да абласных уладаў далі плён: жыхарам Багушэўску — гарадзкога пасёлку ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці — больш не давядзецца езьдзіць па мэдычную дапамогу за 40км. Ініцыятыву мясцовых чыноўнікаў, якія вырашылі зэканоміць на ўтрыманьні хворых, пад ціскам грамадзкасьці аспрэчыла вышэйшае кіраўніцтва.

Супрацьстаяньне зь мясцовымі ўладамі распачалося ў Багушэўску 18 кастрычніка. Даведаўшыся, што ў пасёлку закрываюць лякарню і паліклініку, якія абслугоўвалі за 2, 5 тысячы местачкоўцаў і 2 тысячы насельнікаў навакольных вёсак, жыхары зладзілі вулічны пратэст. Каля 100 чалавек выйшлі да мясцовай лякарні з пытаньнем, чаму яны мусяць езьдзіць па мэдычную дапамогу ў райцэнтар Сянно, калі ў пасёлку ёсьць уласныя мэдычныя ўстановы. І чаму іх вырашылі зачыніць, пакінуўшы замест паліклінікі амбуляторыю, а замест лякарні — 8 месцаў дзённага стацыянару і 27 — для ўтрыманьня пажылых людзей, якім патрэбен сталы мэдычны догляд.

Аднак мясцовыя ўлады заявілі, што справа са скасаваньнем лякарні і паліклінікі ўжо вырашаная, а незадаволеным багушэўцам паабяцалі толькі адно: дадатковы аўтобусны маршрут да Сянна.

Будынак Багушэўскай раённай лякарні, якая цяпер стала ўчастковай
Будынак Багушэўскай раённай лякарні, якая цяпер стала ўчастковай

Жыхароў Багушэўску гэта не задаволіла, і яны вырашылі пратэставаць далей: з дапамогай прадстаўніка БХК Васіля Берасьнева напісалі скаргі ў шэраг інстанцый — ад Віцебскага аблвыканкаму да Міністэрства аховы здароўя і прэзыдэнцкай Адміністрацыі. Адказ на калектыўныя лісты пратэсту яны атрымалі непасрэдна — у Багушэўск прыехала камісія, якая пастанавіла: лякарню і паліклініку ў пасёлку трэба пакінуць. Адзінае, што зьменіцца — гэта статус лякарні: раней яна называлася раённай, а цяпер стане ўчастковай. Але для багушэўцаў гэта неістотна: галоўнае, што хворым людзям не давядзецца ехаць у іншы горад, каб здаць аналізы, атрымаць кансультацыю лекара або легчы ў шпіталь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG