Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Латвіі быў агентам КДБ па мянушцы «Чытач»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны архіў Латвіі адкрыў доступ да засакрэчаных дакумэнтаў КГБ Латвійскай ССР.


У засакрэчаных дакумэнтах КГБ Латвійскай ССР, якія цяпер сталі даступнымі, знайшлі імя кіраўніка Латвійскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Аляксандра (Аляксандар Кудрашоў). Пра гэта паведамляе kompromat.lv са спасылкай на архіўную картку. Цяпер ён узначальвае Латвійскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату.

З архіўнай карткі вынікае, што сьвятар быў завэрбаваны ў 1982 годзе супрацоўнікам 5-га аддзелу 4-га аддзяленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Латвійскай ССР Аляксандрам Ішчанкам. Ён атрымаў мянушку «Чытач».

У 1990 годзе Кудрашоў стаў кіраваць Латвійскай праваслаўнай царквой. Паведамляецца, што ён даручыў кіраваць рэстытуцыйнай уласнасьцю свайму куратару, які пад гэта стварыў дзьве камэрцыйныя арганізацыі. Супрацоўнік КДБ Ішчанка атрымліваў прыбытак з «жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі», якія належалі царкве.

Раней паведамлялася, што ў сьнежні Нацыянальны архіў Латвіі пачне публікаваць засакрэчаныя раней зьвесткі аб агентуры КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG