Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: «Нас 160 мільёнаў». Асноўныя тэзы прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнта РФ максымальна каротка


Уладзімір Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі, 20 сьнежня 2018
Уладзімір Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі, 20 сьнежня 2018

Сёньня адбылася традыцыйная штогадовая прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Галоўныя тэзы і выказваньні, якія на ёй прагучалі.

Пра заходнія санкцыі адносна РФ

Расея ўсю сваю гісторыю жыве ў санкцыях. Зьявіўся магутны гулец, зь якім трэба лічыцца, а ня хочацца. Гэта прымусіла нас уключыць мазгі.

Зусім яшчэ нядаўна думалі, што і краіны такой больш няма, а, аказваецца, ёсьць, і трэба зь ёй лічыцца. А 160 мільёнаў у нас пражываюць. Гэта ж ня проста «хацелкі» нейкія кіраўніцтва краіны, гэта інтарэсы народу, якія мы абараняем.

Камэнтар Юрыя Дракахруста

Паводле дадзеных статыстыкі насельніцтва Расеі (на 1.01.2018) складае 147 мільёнаў чалавек. Пуцін альбо проста пераблытаў лічбы, альбо меў на ўвазе некаторыя тэрыторыі, якія ляжаць за міжнародна прызнанымі межамі РФ. Але складана сказаць, якія: насельніцтва Абхазіі – прыкладна 250 тысячаў, Паўднёвай Асэтыі – каля 100 тысячаў, Крыму – каля двух мільёнаў, сэпаратысцкіх утварэньняў на ўсходзе Ўкраіны – 3.5 мільёны чалавек. Дадатковых 13 мільёнаў усё роўна не атрымліваецца. Ці не Беларусь ён меў на ўвазе? Але на Беларусь не распаўсюджваюцца заходнія санкцыі, уведзеныя супраць РФ.

Ці задаволены Пуцін камандай Мядзьведзева

У цэлым так.

Пра цэны

Цэны вырастуць, але гэта будзе аднаразовы рост. Інфляцыя вырасьце, але ненадоўга.

Пра пагрозу ядзернай вайны

Калі гэта, барані Бог, паўстане, гэта можа прывесьці да гібелі ўсёй цывілізацыі, а, можа, і ўсёй плянэты. Ёсьць небясьпека развалу міжнароднай сыстэмы стрымліваньня гонкі ўзбраеньняў.
Няхай потым не пішчаць.

Колькі выдаткоўваецца грошай на акупаваны Данбас?

Украінскія ўлады ўвялі эканамічную блякаду, і яны страляюць па сваіх грамадзянах, Расея жадае міру і росквіту.

Гандлёвы абарот расьце. Гэта нашы натуральныя сувязі. Яны нагадаюць пра сябе, але пакуль у кіеўскіх калідорах улады знаходзяцца русафобы, ненармальная сытуацыя будзе працягвацца незалежна ад таго, хто пры ўладзе ў Крамлі.

Пра наступствы інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы

Ці ўдалася правакацыя? З пункту гледжаньня рэйтынгу – можа быць, таму што рэйтынг у Пятра Аляксеевіча (Парашэнкі) падрос: ён з пятай пазыцыі перасунуўся на другую-трэцюю. У гэтым ён сваю задачу выканаў – за кошт інтарэсаў краіны, я лічу. Але гэта дрэнны спосаб падняцьця рэйтынгу

Лёс украінскіх маракоў, захопленых у Керчанскай пратоцы

Пытаньне аб іх абмене будзе вырашацца пасьля завяршэньня крымінальнай справы.

Пра пэрспэктыву мірнай дамовы зь Японіяй і перадачы Курыльскіх выспаў

Галоўнае – каб там не былі разьмешчаныя амэрыканскія вайсковыя базы, да таго ж і самі японцы супраць гэтага. Мы ня ведаем, што будзе пасьля заключэньня мірнай дамовы

Пра справу Скрыпалёў, атручаных «Навічком»

Камэнтаваць няма чаго, Скрыпаль, дзякаваць Богу, жывы. Хаджогшы забіты, а Скрыпаль – жывы. З нагоды Хаджогшы цішыня, а вакол Скрыпалёў русафобскае выцьцё.

Пра бюракратыю

Яна вечная, перамагчы яе немагчыма, і жыць безь яе немагчыма.

Пра Крымскі мост

Гэта вельмі добра, гэта і сымбаль, і карысна.

Пра свой магчымы шлюб

Калі ажаніцца і з кім – гэта розныя пытаньні. Як прыстойны чалавек, я павінен гэта зрабіць.

Пра ўтварэньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны

Стварылі аб'яднаную раскольніцкую царкву стамбульскага прыходу. Гэта ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы царквы, такога не было ад савецкіх часоў. Усё гэта было зроблена паводле падказкі з Вашынгтону.

Пра пратэсты «жоўтых камізэлек» у Францыі

Гэтыя пратэсты зьвязаныя з ростам коштаў на бэнзін. Трэба забясьпечыць правы грамадзян на публічныя мерапрыемствы, але ў рамках закону.

Пра прыватную вайсковую кампанію Вагнэра

Яны маюць права працаваць у любым пункце плянэты, адстойваць свае інтарэсы.

Пра кіраваньне сьветам

Мы ведаем, дзе знаходзіцца штаб, які спрабуе гэта рабіць і ён не ў Маскве. Гэта зьвязана з вядучай роляй ЗША ў сусьветнай эканоміцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG