Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба задумацца, з кім мы будзем межаваць на ўсходзе». Польская газэта пра «змаганьне Лукашэнкі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Журналіст уплывовай польскай газэты «Rzeczpospolta» Анджэй Ламаноўскі піша ў сёньняшнім нумары выданьня пра «адчайнае змаганьне Лукашэнкі за захаваньне сувэрэнітэту».

Саветоляг і былы карэспандэнт польскіх СМІ ў Маскве і Кіеве канстатуе на пачатку свайго фэльетону, што «Аляксандар Лукашэнка гвалтоўна супраціўляецца лягічным наступствам уласнай ідэі».

«У 1998 годзе, калі беларускі лідэр з энтузіязмам падпісваў умову аб асаюзе з Расеяй, ён марыў, што заменіць у Крамлі хворага Ельцына, які злоўжываў алькаголем», — піша Ламаноўскі.

Цяпер, на думку журналіста, пераемнік Ельцына выставіў сур’ёзны рахунак за яго мары. Паводле Ламаноўскага, Лукашэнка прадаў расейцам асноўную прамысловую інфраструктуру і люта падаўляў любыя праявы беларускага патрыятызму

«Ён запазычыўся ў расейскага суседа настолькі, што Масква, у прынцыпе, магла б абвясьціць Беларусь банкрутам — калі б толькі хацела», — піша Ламаноўскі.

Паводле яго, афіцэрскі склад беларускай арміі з энтузіязмам глядзіць на магчымае аб’яднаньне з Расея. Гэтаксама, піша Ламаноўскі, на маскоўскі ціск глядзіць і кіраўнічы апарат, бо гэта адкрывае ім шлях да кар’ернага росту. І беларускія спэцслужбы, на ягоную думку, не захочуць «паміраць за Бацьку».

«Да гэтага часу Бацька заўсёды неяк выкручваўся. Але цяпер супраць яго ўсё і ўсе. Трэба задумацца, з кім мы будзем межаваць на ўсходзе», — піша журналіст газэты «Rzeczpospolita» Анджэй Ламаноўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG