Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фільм «Крышталь» не прайшоў у кароткі сьпіс «Оскара»


На прэм’еры фільма «Крышталь» у Менску, архіўнае фота
На прэм’еры фільма «Крышталь» у Менску, архіўнае фота

У кароткія сьпісы прэтэндэнтаў не ўвайшоў ні беларускі намінант на найлепшы фільм на замежнай мове, ні іншыя фільмы, над якімі працавалі беларусы.

Амэрыканская кінаакадэмія апублікавала шорт-лісты намінантаў на свае кінапрэміі, вядомыя як «Оскар». «Крышталь» рэжысэркі Дар’і Жук — першы беларускі фільм, афіцыйна намінаваны ад краіны на «Оскар» — трапіў у лонг-ліст прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшы фільм на замежнай мове, але не прайшоў у кароткі сьпіс.

Таксама не прайшлі ў кароткі сьпіс дакумэнтальныя фільмы, над якімі працавалі беларускія творцы — «Дарога» расейскага рэжысэра Дзьмітрыя Калашнікава (прадусаваны беларускай Воляй Чайкоўскай) і амэрыканскі «Дочкі сэксуальнай рэвалюцыі» (над стужкай працаваў дызайнэр візуальных эфэктаў Аляксей Церахаў).

У кароткі сьпіс намінацыі за найлепшы фільм на замежнай мове прайшлі «Пералётныя птушкі» (“Pájaros de verano”, Калюмбія), «Вінаваты» (“Den skyldige”, Данія), «Праца бяз аўтара» (“Werk ohne Autor”, Нямеччына, у англамоўным пракаце Never Look Away), «Абкрадальнікі крамаў» (“万引き家族”, Японія), «Айка» (“Ayka”, Казахстан і Расея), «Капэрнаум» (کفرناحوم, Лібан), «Рым» (“Roma”, Мэксыка), «Халодная вайна» (“Zimna wojna”, Польшча) і «Палаючы» (“버닝”, Паўднёвая Карэя).

«Оскары» 91-ы раз уручаць 24 лютага 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG