Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна: «Тэма аб’яднаньня Расеі і Беларусі не абмяркоўваецца»


Дзьмітры Пяскоў, архіўнае фота
Дзьмітры Пяскоў, архіўнае фота

Магчымае аб’яднаньне Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву, якую пасьля 2024 году мог бы ўзначаліць Уладзімір Пуцін, «у такой фармулёўцы не стаіць на парадку дня, не абмяркоўвалася, пра гэта не ідзе ніякіх размоваў», перадае ТАСС словы прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова.

Насамрэч тэма інтэграцыі дзяржаваў абмяркоўвалася ў іншых фармулёўках:

  • 13 сьнежня расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў згадаў дамову аб так званай Саюзнай дзяржаве, падпісаную Аляксандрам Лукашэнкам і тагачасным прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным. Мядзьведзеў прапаноўваў увесьці агульную валюту, суд і мытню. Прапанову ўспрынялі як ультыматум.
  • 14 сьнежня Аляксандар Лукашэнка адрынуў прапанову ў жорсткіх фармулёўках: «шантажаваць марна», «разумею намёкі – уступайце ў склад Расеі», «калі нас хочуць падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею – гэтага ня будзе ніколі», «каб не было, што кіраўнік здаў Беларусь за бочку нафты».

  • Увечары пасьля гэтых заяваў Расея адмовіла Беларусі ў абяцанай кампэнсацыі за нафтавы манэўр. Лукашэнка казаў 17 сьнежня, што ад гэтага «катастрофы ня будзе», «нават пры горшым варыянце нічога не абрынецца».
  • Крыніцы беларускай газэты «Наша ніва» расказвалі, што ў Лукашэнкі праводзілася закрытая нарада па пытаньні падатковага манэўру і захаваньня сувэрэнітэту ва ўмовах ціску з боку Расеі, на якой чыноўнікі падтрымалі ідэю «да канца стаяць за незалежнасьць». Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла расейскаму РИА Новости, што «ніякіх нарадаў на гэтую тэму не было» і што «з пытаньнем незалежнасьці вызначыліся даўно, яно не абмяркоўваецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG