Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як будзе называцца аб’яднаная ўкраінская царква


Аб'яднаўчы Сабор, 15 сьнежня.
Аб'яднаўчы Сабор, 15 сьнежня.

Аб гэтым позна ўвечары ў сваім фэйсбуку паведаміў архіепіскап Яўстрацій.

Паводле яго, афіцыйная назва аб’яднанай царквы па статуце — Праваслаўная царква Украіны. У сваю чаргу, тытул кіраўніка гэтай царквы гучыць як «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны».

15 сьнежня ў Кіеве ў Сафійскім саборы адбыўся Абʼяднальны сабор па стварэньні адзінай украінскай памеснай праваслаўнай царквы, які выбраў яе прадстаяцелем мітрапаліта Епіфанія.

У працы Сабора ўдзельнічала 200 чалавек. Ім прапанавалі пералік з усіх архірэяў, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, акрамя патрыярха Філарэта і мітрапаліта Макарыя. Абраньне кіраўніка царквы адбывалася ў два туры галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG