Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-старшыню Лоеўскага райвыканкаму асудзілі на 7 гадоў турмы


Сяргей Дзьмітроў у судзе
Сяргей Дзьмітроў у судзе

Былы старшыня Лоеўскага райвыканкаму Сяргей Дзьмітроў асуджаны за хабар і перавышэньне ўлады на 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Былому чыноўніку інкрымінавалі шэраг эпізодаў злачыннай дзейнасьці. Першыя зь іх датаваныя 2012-2015 гадамі. На той час Сяргей Дзьмітроў узначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Дубрава-Агра» у Сьветлагорскім раёне. Абвінавачаньне лічыць, што кіраўнік прадпрыемства ўступіў у злачынную змову з камэрцыйнымі структурамі.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Сяргей Дзьмітроў у якасьці хабару прыняў зруб лазьні, пясочніцу і гараж. Былы кіраўнік віну не прызнае цалкам. Чыноўніка прызналі вінаватым у лабіяваньні інтарэсаў камэрсантаў.

У верасьні 2017 году на пасаду старшыні Лоеўскага райвыканкаму замест Сяргея Дзьмітрова была прызначана Вераніка Байкова. Дзьмірову пры перадачы раёна «з рук у рукі» уручылі ліст падзякі ад райсавету дэпутатаў «за добрасумленную працу і важкі ўклад у разьвіцьцё Лоеўшчыны».

Тым часам над былым кіраўніком ужо згушчаліся хмары. За два месяцы да ўрачыстых провадаў з пасады старшыні выканкаму, у ліпні 2017 году прадстаўнікі фэрмэрскай гаспадаркі і прыватнага прадпрыемства давалі у Галоўным упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй паказаньні на Сяргея Дзьмірова. Яны прызналіся: давалі кіраўніку хабар. І калі той кіраваў калгасам, і калі ўзначаліў Лоеўскі раён. У кастрычніку 2017 году былы старшыня райвыканкаму быў затрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG