Рабочыя скідвалі з акна будынка абломкі парэнчаў, адным зь іх забіла мужчыну.
Падчас рамонту корпуса Полацкага ўнівэрсытэту ў Наваполацку загінуў рабочы 1964 году нараджэньня. Яго забіла абломкамі поручняў, якія кідалі іншыя рабочыя з чацьвёртага паверха падчас дэмантажу лесьвічных пралётаў. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Абломкі выкідалі праз вокны чацьвёртага паверху, ня думаючы пра бясьпеку мінакоў.
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту Віцебскай вобласьці завялі крымінальную справу па факце прычыненьня сьмерці празь неасьцярожнасьць, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Аксана Лазько.
Вінаватым у сьмерці рабочага пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Гэта максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу. Загінулым аказаўся рабочы Полацкага ўнівэрсытэту.