Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расею празь Беларусь спрабавалі ўвезьці 17 тон груш пад выглядам лямпаў


Грушы, ілюстрацыйнае фота
Грушы, ілюстрацыйнае фота

Беларускія мытнікі затрымалі падсанкцыйны тавар, які везьлі ў Расею.

Супрацоўнікі Мытнага камітэту Беларусі падчас праверкі грузавіка каля беларуска-расейскай мяжы знайшлі ў ім 17 тон груш. Але паводле дакумэнтаў груз значыўся як сьвяцільнікі, паведамляюць у Мытным камітэце.

Падобнае парушэньне мытнікі фіксавалі і ў мінулым месяцы, тады празь мяжу везьлі шампіньёны пад выглядам алькаголю.

Па гэтых фактах распачатыя адміністрацыйныя працэсы, парушальнікам пагражае штраф у памеры ад 50% кошту тавару, які перавозіўся незаконна.

У 2014 годзе Расея забараніла ўвоз прадуктаў з краін Эўразьвязу і ЗША. Гэта было зроблена ў адказ на эканамічныя санкцыі, якія ўвялі гэтыя краіны супраць Расеі за анэксію ёю ўкраінскага паўвострава Крым і агрэсію на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG