Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лістападзе інфляцыя перавысіла паказьнікі 2017 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У лістападзе Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,6%. Ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,8%, што больш, чым за ўвесь 2017 год (4,6%).

У лістападзе цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 1,2%, ад пачатку году — на 4,5%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з кастрычнікам зьменшыліся на 0,04%, але ад пачатку году павялічыліся на 6,8%. Інфляцыя на не спажывецкія тавары склала 0,02%, ад пачатку году — 3,9%.​

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі за лістапад, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:

  • студзень +0,8%;
  • люты +0,9%;
  • сакавік +0,8%;
  • красавік +0,3%;
  • травень –0,3%;
  • чэрвень +0,4%;
  • ліпень –0,2%;
  • жнівень +0,1%;
  • верасень +0,8%;
  • кастрычнік +0,5%.

Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG